Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

Свята літаратурнага натхнення, вясны і радасці “Родны мой горад – любоў мая!” адбылося 23 сакавіка ў публічнай бібліятэцы №22 і было прысвечана 40-годдзю Маскоўскага раёна сталіцы.

Сустрэча аб’яднала жыхароў Маскоўскага раёна Мінска, а таксама моладзь – курсантаў ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, навучэнцаў і выкладчыкаў чыгуначнага каледжа.

У чытальнай зале супрацоўнікамі бібліятэкі была арганізавана  кніжна-ілюстрацыйная выстава з беларускім нацыянальным каларытам.

На ўваходзе ў канферэнц-залу гасцей сустракала цудоўная выстава дзіцячых малюнкаў “Колер Беларусі”, якую падрыхтавалі вучні 4 “В” класа 161-й сярэдняй школы.

Загадчык бібліятэкі, Наталія Ярашэвіч, адкрыла юбілейны вечар, прывітала гасцей. Было адзначана, што Маскоўскі раён – самы малады ў сталіцы. Пачалася імпрэза з падарунка для прысутных - з прэзентацыі “Квітней, мой Мінск, пад небам жураўліным”. Падрыхтавалі яе бібліятэкары з любоўю і павагай.  Падчас вечарыны госці пачулі песню пра Маскоўскі раён, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення раёна і сучаснасцю, пабачылі яго прыгажосць і адчулі гонар за яго.

Шмат таленавітых і творчых асоб пражывае ў Маскоўскім раёне. Мы імі  ганарымся. А некаторыя з іх прысутнічалі ў зале. Гэта людзі розных узростаў і сфер дзейнасці. Але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – любоў да кнігі, да роднай, прыгожай і мілагучнай мовы, да нашай спадчыны. Магчымасць адкрыць для сябе незвычайна тонкі і глыбокі свет майстроў прыгожага беларускага слова.

Бываюць мастакі, лёс і жыццё якіх - яркае адлюстраванне іх творчасці, а іх творы - сведчанне пройдзенага шляху. На імправізаваную сцэну быў запрошаны Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч, творца – які не перастае дагэтуль дзівіць шматграннасцю і шырынёй таленту. У ім, дзіўным чынам, злучыліся - чароўны дарунак прыроды і ўпартая асабістая праца: вучоны-філолаг, літаратуразнаўца, перакладчык, публіцыст, аўтар неймавернай колькасці кніг для дзяцей і дарослых, паэт не гучнай, а ціхай пранікнёнай лірыкі, дабра і сумлення беларускага народа.

Ганаровага госця шчыра прывіталі навучэнцы 4 “В” класа сярэдняй школы №161, студыі літаратурнага чытання пад кіраўніцтвам настаўніцы пачатковых класаў Людмілы Кебікавай з літаратурнай кампазіцыяй на вершы беларускіх паэтаў. А некаторыя вучні прачыталі свае вершы, якія напісалі пад уплывам натхнення ад чытання беларускага паэтычнага слова.

Міхаіл Пазнякоў у 2016 годдзе быў намініраваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры за кнігі для дзяцей «У родным краi», «Гульня слоў», «Серабрыстыя чайкі», - якія  пісьменнік прадставіў на суд слухачам. Ён чытаў свае вершы, разказваў аб сваіх шматлікіх сябрах, каментыраваў здымкі з асабістага альбома. Падзяліўся сваімі ўраджаннямі аб сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, якая адбылася 6 сакавіка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, дзе Аляксандр Лукашэнка асабіста знаёміўся з прэтэндэнтамі на высокую дзяржаўную ўзнагароду. Падчас імпрэзы госці задавалі пытанні, атрымлівалі змястоўныя адказы, мелі магчымасць пачуць песні на словы Міхася Пазнякова: “Мінскае метро”, “Беларусь і Расія”, “Тварыце людзі на зямлі дабро”, “Астравок” і іншыя.

Сапраўдным падарункам слухачам атрымалася выступленне лаўрэата міжнароднага вакальнага конкурса, студэнта акадэміі музыкі – Мілана Мелівоевіча.

У выкананні сербскага спявака Мілана прагучалі песні на словы Міхася Пазнякова “Мой родны Мінск”, а таксама раманс “Скажите девушке..” і інш.  Шмат шчырых апладысментаў атрымала і лаўрэат міжнародных конкурсаў сярод моладзі, студэнтка эстраднага аддзялення каледжа мастацтваў – Наталля Кебікава з песнямі: “Белая ластаўка” і “Васільковае неба”.

Настроілі на лірычны лад песні пад гітару, якія прагучалі ў выкананні Аляксандра Вашчанкі. Аляксандр Пятровіч - вядомы пісьменнік, бард, аўтар і выканаўца шматлікіх песень на словы беларускіх паэтаў, даследчык  традыцыйнай культурнай спадчыны, а таксама жыхар Маскоўскага раёна сталіцы. Мае вышэйшую ўзнагароду  Саюза пісьменнікаў Беларусі  - медаль “За вялікі  ўклад у літаратуру”.  Годна і зычна гучала роднае слова з яго вуснаў, а пасля майстэрскага выканання выдатных музычных кампазіцый, шчырых прыхільнікаў у барда з’явілася ў разы больш.

На свята ў “Шчырасць” завіталі пастаянныя члены літаратурнага клуба, чытачы бібліятэкі і аматары прыгожага пісьменства – Алег Жыдовіч і Людміла Кебікава. Алег Віктаравіч выказаў у адрас Міхася Пазнякова добрыя словы, прачытаў уласны верш прысвечаны яго творчасці і адзначыў, што  менавіта паэзія Міхаіла Паўлавіча натхняе на радасць, прыгажосць і цеплыню, дае магчымасць тварыць, любіць і марыць.

Людміла Кебікава таксама выказала шчырыя словы падзякі ўсім паважаным гасцям, загадчыцы і супрацоўнікам установы, і адзначыла, што такія сустрэчы вельмі карысныя і неабходныя, таму што выхоўваюць пачуццё гонару за свой край і любоў да роднай мовы.

Напрыканцы аўдыторыя задавала пытанні, атрымлівала цікавыя адказы. Вечырына прайшла на адным дыханні, дзякуючы вялікай колькасці добрай паэзіі, сонечнай музыцы,  а таксама гасціннасці калектыву бібліятэкі.

 

Паводле матэрыялаў Р.Г.Граблюк і Н.В.Ярашэвіч