Рус Бел En
Андрей Жайлович
Мы рады приветствовать Вас на сайте администрации Московского района. Каждый район имеет свои особенности – территориальные, экономические, возрастные, социальные.
Московский район – один из самых молодых и перспективных... Читать обращение главы полностью
Глава администрации
Московского района г.Минска
Андрей Жайлович
 

У рамках свята Маскоўскага раёна "Квітней мой Мінск, мая сталіца", прысвечанага Дню города, у парке імя М.Паўлава 8 верасня 2018 года з 13.45 да 14.00 упершыню адбудзецца грамадская акцыя – харывы сход "Спявай, душа народная!". 

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і адміністрацыя Маскоўскага раёна г.Мінска.

Харавы сход – новая форма культурна-масавых мерапрыемстваў, якая мае карані ў народных традыцыях спяваць разам на святах любімыя, вядомыя ўсім песні.

Мэта харавых сходаў – папулярызацыя нацыянальнай культуры, яе музыкі і традыцый.

Адметныя рысы харавога схода:

  • адсутнічае падзел на артыстаў і слухачоў. Удзельнікам схода з’яуляецца кожны, хто далучаецца да спеваў, як падрыхтаваны спявак, так і непадрыхтаваны;
  • харавы сход адбываецца ў натоўпе народа на святах;
  • удзельнікі не карыстаюцца спецыяльнымі прыстасаваннямі (мікрафонамі) і абсталяваннем.

Патэнцыяльныя ўдзельнікі прапанаванага на 8 верасня мерапрыемства – наведвальнікі свята ў парке Паўлава. Плануецца, што ў сходзе прымуць удзел харавыя калектывы, вакальныя ансамблі і групы раёна, і да іх далучаццаўсе госці і наведвальнікі парка, якія маюць ахвоту і жаданне спяваць.

Да харавога выканання будуць прапанаваны вядомыя ўсім песні "Лявоніха", "Купалінка", "Цячэ вада ў ярок", "Бывайце здаровы" (ў імправізаванай форме).

Пачатак акцыі – ў 13.45 на пляцоўцы верхняга ўзроўню. Яе працягласць складзе 15 хвілін.

Запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел ў гэтай святочнай акцыі.