Рус Бел En
Андрей Жайлович
Мы рады приветствовать Вас на сайте администрации Московского района. Каждый район имеет свои особенности – территориальные, экономические, возрастные, социальные.
Московский район – один из самых молодых и перспективных... Читать обращение главы полностью
Глава администрации
Московского района г.Минска
Андрей Жайлович
 

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 17 января 2006 г. N 2/1195


 

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 студзеня 2006 г. N 98-З

АБ АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 снежня 2005 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года

Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i iх азначэннi, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе

У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:

ахова гiсторыка-культурнай спадчыны - сiстэма арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, наданне матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны;

гiсторыка-культурная спадчына - сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi - матэрыяльныя аб'екты (матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi) i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека (нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi), якiя маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

калекцыя - навукова абгрунтаваны збор рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

камплект - набор рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя маюць агульнае прызначэнне;

культурны пласт - пласт зямлi, якi змяшчае рэшткi дзейнасцi чалавека;

мемарыяльныя кватэры - нежылыя памяшканнi, звязаныя з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, жыццём выдатных палiтычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў, дзеячаў навукi, лiтаратуры i мастацтва i прызначаныя для ўвекавечання памяцi аб iх, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны

  1. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), гэтага Закона, iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь.
  2. Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.

Артыкул 3. Прынцыпы i асноўныя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны

  1. Дзяржаўная палiтыка ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны грунтуецца на прынцыпах:

1.1. прызнання гiсторыка-культурнай спадчыны фактарам развiцця дзяржавы;

1.2. адказнасцi дзяржавы за захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны;

1.3. удзелу грамадзян у ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

  1. Асноўнымi напрамкамi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны з'яўляюцца:

2.1. выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

2.2. наданне матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўлiк гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. захаванне i аднаўленне гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.4. утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

2.5. фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 4. Грамадскiя аб'яднаннi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны

Грамадскiя аб'яднаннi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны могуць:

аказваць дзяржаўным органам садзейнiчанне ў рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

папулярызаваць гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

ажыццяўляць грамадскi кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

уносiць у дзяржаўныя органы прапановы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

садзейнiчаць фармiраванню ў грамадзян патрыятызму, адказнасцi за захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны;

ажыццяўляць iншую звязаную з аховай гiсторыка-культурнай спадчыны дзейнасць, не забароненую заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 5. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны

За парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны настае адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Глава 2
ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ Ў СФЕРЫ АХОВЫ

ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

Артыкул 6. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны

Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi Саветамi дэпутатаў, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, а таксама iншымi дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.

Артыкул 7. Кампетэнцыя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны:

вызначае дзяржаўную палiтыку ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

уносiць у мiжнародныя арганiзацыi прапановы аб уключэннi гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Мiжнародны спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў гэтай сферы ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 21 лютага 1995 года "О Президенте Республики Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 17, ст. 179; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N 24, ст. 463), iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 8. Кампетэнцыя Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечвае рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:

зацвярджэння канцэпцый i рэспублiканскiх праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, забеспячэння iх выканання i кантролю за iм;

надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i пазбаўлення iх такога статусу;

устанаўлення парадку вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

устанаўлення парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь i парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь;

устанаўлення парадку часовага вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 9. Кампетэнцыя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь рэалiзуе дзяржаўную палiтыку ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:

падрыхтоўкi прапаноў па асноўных напрамках дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

распрацоўкi, прыняцця (выдання) у межах сваёй кампетэнцыi актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

арганiзацыi кантролю за выкананнем гэтага Закона, у тым лiку за ўтрыманнем i выкарыстаннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

каардынацыi дзейнасцi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання;

арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

забеспячэння фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь;

аказання юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, арганiзацыйнай, метадычнай i iншай дапамогi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

выдачы юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, абавязковых для выканання пiсьмовых прадпiсанняў у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

удзелу ў мiжнародных праграмах па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

удзелу ў дзейнасцi па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя апынулiся за яе межамi;

выдачы пiсьмовага дазволу на часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ажыццяўлення кантролю за выкананнем умоў iх часовага вывазу;

папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 10. Кампетэнцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў i мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны

  1. Мясцовыя Саветы дэпутатаў удзельнiчаюць у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:

1.1. зацвярджэння рэгiянальных праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i кантролю за iх выкананнем;

1.2. садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню i аднаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. садзейнiчання грамадскiм аб'яднанням у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

1.4. папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.5. ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

  1. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:

2.1. распрацоўкi рэгiянальных праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i забеспячэння iх выканання;

2.2. арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па выяўленню матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, iх вылучэнню для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

2.3. арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню i аднаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.4. правядзення ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей i забеспячэння кантролю за iх утрыманнем i выкарыстаннем;

2.5. аказання садзейнiчання грамадскiм аб'яднанням у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.6. заахвочвання грамадзян, якiя пражываюць на адпаведнай тэрыторыi, да ўдзелу ў ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.7. папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.8. ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 11. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь

  1. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Навукова-метадычная рада) ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
  2. Навукова-метадычная рада ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны:

2.1. прымае рашэннi аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу;

2.2. прымае рашэннi аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi або аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi;

2.3. адабрае або не адабрае навукова-праектную дакументацыю на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.4. выдае заключэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

2.5. выдае заключэннi аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

2.6. выдае заключэннi аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;

2.7. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

  1. Палажэнне аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i яе склад зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
  2. Дзейнасць Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на ўтрыманне Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Глава 3
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

Артыкул 12. Вiды гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Комплексныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi

  1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя вiды:

1.1. матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх складае iх змест;

1.2. нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх не аказвае iстотнага ўплыву на iх змест.

  1. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць з'яўляцца комплекснымi матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, калi:

2.1. два i больш матэрыяльныя аб'екты сабраны разам па пэўных прыкметах i (або) размешчаны побач (пры гэтым у склад комплекснай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi як асобны кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе);

2.2. два i больш матэрыяльныя аб'екты аб'яднаны агульнымi прыкметамi i размешчаны ў розных месцах.

  1. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць з'яўляцца комплекснымi нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, калi iх змест выяўляецца праз абрады, фальклор (вусную народную творчасць), у склад якiх уваходзяць розныя па свайму характару дзеяннi (танцы, песнi, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека). Увасобленыя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, як правiла, з'яўляюцца комплекснымi нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi.

Артыкул 13. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi

  1. Да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:

1.1. дакументальныя помнiкi - акты дзяржаўных органаў, iншыя пiсьмовыя i графiчныя дакументы, кiнафотадакументы i гуказапiсы, старажытныя i iншыя рукапiсы i архiвы, рэдкiя друкаваныя выданнi;

1.2. запаветныя мясцiны - тапаграфiчна акрэсленыя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам цi чалавекам i прыродай;

1.3. помнiкi археалогii - умацаваныя пасяленнi (старажытныя гарады, гарадзiшчы, замкi), неўмацаваныя пасяленнi (старажытныя стаянкi, паселiшчы, асобнае жыллё); курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi, маўзалеi i iншыя пахаваннi; старажытныя збудаваннi i iншыя аб'екты гаспадарчага i вытворчага прызначэння; фартыфiкацыйныя збудаваннi; культавыя збудаваннi (храмы, манастыры, свяцiлiшчы, месцы спраўляння абрадаў, каменныя крыжы, культавыя камянi, каменныя статуi, абелiскi); iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў; манетныя i рэчавыя скарбы; культурны пласт, у тым лiку ўсе рухомыя i нерухомыя матэрыяльныя аб'екты, якiя змяшчаюцца ў iм, а таксама на дне прыродных i штучных вадаёмаў;

1.4. помнiкi архiтэктуры - будынкi, збудаваннi i iншыя аб'екты гаспадарчага, вытворчага, ваеннага або культавага прызначэння, асобныя цi аб'яднаныя ў комплексы i ансамблi (разам з навакольным асяроддзем), аб'екты народнага дойлiдства, а таксама звязаныя з указанымi аб'ектамi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва;

1.5. помнiкi гiсторыi - будынкi, збудаваннi, а таксама мемарыяльныя кватэры i iншыя аб'екты, звязаныя з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, з развiццём навукi i тэхнiкi, культуры i быту, з жыццём выдатных палiтычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў, дзеячаў навукi, лiтаратуры i мастацтва;

1.6. помнiкi горадабудаўнiцтва - забудова, планiровачная структура або фрагменты населеных пунктаў (разам з навакольным асяроддзем, у тым лiку культурным пластом). Помнiкi горадабудаўнiцтва, як правiла, з'яўляюцца комплекснымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;

1.7. помнiкi мастацтва - творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога i iншых вiдаў мастацтва.

  1. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

2.1. нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх у прасторы патрабуе ажыццяўлення iнжынерных мерапрыемстваў i вядзе да частковай або поўнай страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

2.2. рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх у прасторы не звязана са змяненнем iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

Артыкул 14. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi

  1. Да нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб'ектаў i твораў народнага мастацтва (народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека.
  2. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

2.1. фiксаваныя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя могуць быць поўнасцю зафiксаваны i не залежаць ад iх стваральнiкаў;

2.2. увасобленыя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змест або адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх поўнасцю цi часткова страчваюцца са знiкненнем iх стваральнiкаў, носьбiтаў або змяненнем умоў iх iснавання.

Артыкул 15. Эталон фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

  1. Поўная, дакладная i якасная фiксацыя нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi зацвярджаецца ў якасцi эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
  2. У выпадку выяўлення больш поўнай, дакладнай i якаснай фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь мае права прызнаць раней прыняты эталон фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi несапраўдным i зацвердзiць у якасцi эталона нававыяўленую яе фiксацыю.
  3. Эталоны фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей падлягаюць ахове, як i рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi.

Артыкул 16. Катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на адпаведныя катэгорыi ў залежнасцi ад iх гiсторыка-культурнай значнасцi. Катэгорыя гiсторыка-культурным каштоўнасцям надаецца i пры неабходнасцi змяняецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на падставе рашэнняў Навукова-метадычнай рады аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi i аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi.

Катэгорыi, нададзеныя гiсторыка-культурным каштоўнасцям, указваюцца ў Дзяржаўным спiсе гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

  1. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

2.1. катэгорыя "0" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Мiжнародны спiс сусветнай спадчыны, што знаходзiцца пад пагрозай;

2.2. катэгорыя "1" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць мiжнародную значнасць;

2.3. катэгорыя "2" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць нацыянальную значнасць;

2.4. катэгорыя "3" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх маюць значнасць для асобных рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь.

  1. Матэрыяльныя аб'екты, якiя ўваходзяць у склад комплексных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, але якiм асобна не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, лiчацца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi без катэгорыi.
  2. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

4.1. катэгорыя "А" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якiх безумоўныя i нязменныя;

4.2. катэгорыя "Б" - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя поўнасцю або часткова адноўлены (зафiксаваны) на другасным матэрыяле цi адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi якiх аб'ектыўна з часам могуць змяняцца.

Глава 4
ВЫЯЎЛЕННЕ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ АБ'ЕКТАЎ I НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫХ ПРАЯЎЛЕННЯЎ ТВОРЧАСЦI ЧАЛАВЕКА, ЯКIЯ МОГУЦЬ УЯЎЛЯЦЬ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНУЮ КАШТОЎНАСЦЬ

Артыкул 17. Выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць

  1. Матэрыяльныя аб'екты, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, выяўляюцца шляхам прафесiйнага або выпадковага выяўлення.
  2. Нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, выяўляюцца шляхам прафесiйнага выяўлення.
  3. Выяўленыя матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, падлягаюць фiксацыi, навуковай апрацоўцы i мастацкай ацэнцы ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 18. Прафесiйнае выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць

  1. Прафесiйнае выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, ажыццяўляецца:

1.1. у час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi;

1.2. пры накiраваннi матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ва ўласнасць дзяржавы.

  1. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi выявiла матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязана правесцi iх фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку, прыняць меры па iх захаванню (з моманту выяўлення да перадачы ўласнiку) i не пазней чым у двухдзённы тэрмiн паведамiць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб выяўленых матэрыяльным аб'екце або нематэрыяльным праяўленнi творчасцi чалавека.
  2. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi выявiла матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя прадугледжаны падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона i могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, не мае права распараджацца выяўленымi матэрыяльным аб'ектам або нематэрыяльным праяўленнем творчасцi чалавека.
  3. Матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, пры накiраваннi iх у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ва ўласнасць дзяржавы па рашэнню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь перадаюцца ўстановам культуры, iншым юрыдычным асобам.

Артыкул 19. Выпадковае выяўленне матэрыяльных аб'ектаў, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць

  1. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што выпадкова выявiла рухомы матэрыяльны аб'ект, якi прадугледжаны падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона i можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязана прыняць меры па яго захаванню i не пазней чым у двухдзённы тэрмiн паведамiць у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган або ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў аб выяўленым аб'екце.

Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган або тэрытарыяльны орган унутраных спраў пасля атрымання паведамлення аб выяўленнi рухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязаны прыняць гэты аб'ект ад асобы, што яго выявiла, у адпаведнасцi з актам прыёму, адзiн экземпляр якога перадаецца гэтай асобе, i не пазней чым у двухдзённы тэрмiн паведамiць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб выяўленым аб'екце.

Захаванне рухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, з моманту яго выяўлення да перадачы ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган або тэрытарыяльны орган унутраных спраў забяспечвае юрыдычная або фiзiчная асоба, што яго выявiла, а з моманту яго перадачы - мясцовы выканаўчы i распарадчы орган або тэрытарыяльны орган унутраных спраў, якi прыняў гэты рухомы матэрыяльны аб'ект, цi асоба, вызначаная пiсьмовым прадпiсаннем Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пасля атрымання паведамлення аб выяўленнi рухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, у пяцiдзённы тэрмiн прымае выяўлены аб'ект у адпаведнасцi з актам прыёму-перадачы або пры вiдавочнай беспадстаўнасцi меркавання аб наяўнасцi ў аб'екта адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей складае акт аб адсутнасцi ў выяўленага рухомага матэрыяльнага аб'екта адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

  1. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што выпадкова выявiла нерухомы матэрыяльны аб'ект (археалагiчны аб'ект, элемент дэкору, мастацкага аздаблення, рэшткi роспiсу i г.д.), якi прадугледжаны падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона i можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязана безадкладна прыпынiць работы або iншую дзейнасць, якiя могуць аказваць уздзеянне на гэты аб'ект, прыняць меры па яго захаванню i паведамiць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або мясцовы выканаўчы i распарадчы орган аб выяўленым аб'екце.

Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган пасля атрымання паведамлення аб выяўленнi нерухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязаны не пазней чым у двухдзённы тэрмiн паведамiць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб выяўленым аб'екце.

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пасля атрымання паведамлення аб выяўленнi нерухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, арганiзуе не пазней чым у трохдзённы тэрмiн прыезд свайго прадстаўнiка на месца выяўлення гэтага аб'екта.

Прадстаўнiк Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пасля агляду на месцы выяўленага нерухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, выдае пiсьмовае прадпiсанне, у якiм вызначае часовы рэжым утрымання гэтага аб'екта з указаннем тэрмiну яго дзеяння, або пры вiдавочнай беспадстаўнасцi меркавання аб наяўнасцi ў аб'екта адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей складае акт аб адсутнасцi ў выяўленага нерухомага матэрыяльнага аб'екта адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей. Тэрмiн дзеяння часовага рэжыму ўтрымання нерухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, можа быць скарочаны або прадоўжаны Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Прыпыненыя ў сувязi з выяўленнем нерухомага матэрыяльнага аб'екта работы або iншая дзейнасць аднаўляюцца толькi з пiсьмовага дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Юрыдычнай або фiзiчнай асобе, што выпадкова выявiла нерухомы матэрыяльны аб'ект, якi прадугледжаны падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона i можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, пакрываюцца страты, прычыненыя ёй прыпыненнем работ або iншай дзейнасцi ў сувязi з выяўленнем гэтага аб'екта, у парадку i памерах, вызначаных Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

  1. Матэрыяльны аб'ект, выпадкова выяўлены ў парадку, устаноўленым пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, разглядаецца Навукова-метадычнай радай для прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання яму статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання яму такога статусу. У гэтым выпадку аўтарам прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi лiчыцца асоба, што выпадкова выявiла гэты аб'ект або паведамiла аб iм. Пры гэтым ад названай асобы не патрабуецца ўнясення ў пiсьмовай форме прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе абгрунтавання.
  2. Калi выпадкова выяўленаму матэрыяльнаму аб'екту, прадугледжанаму падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона, нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ён у адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь накiроўваецца ва ўласнасць дзяржавы, а ўласнiк зямельнага ўчастка або iншай маёмасцi, дзе быў выяўлены гэты аб'ект, а таксама асоба, што яго выявiла, маюць права на атрыманне ўзнагароджання ў парадку i на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Глава 5
НАДАННЕ МАТЭРЫЯЛЬНЫМ АБ'ЕКТАМ I НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫМ ПРАЯЎЛЕННЯМ ТВОРЧАСЦI ЧАЛАВЕКА СТАТУСУ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI. УЛIК ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 20. Крытэрыi адбору матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

  1. Навукова-метадычная рада пры разглядзе прапаноў аб наданнi матэрыяльным аб'ектам або нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi зыходзiць з наяўнасцi ў прапанаваных для разгляду матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, што пацвярджаецца адпаведнасцю аднаму з крытэрыяў:

1.1. яны з'яўляюцца:

адным з фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту;

рэдкiм цi каштоўным сведчаннем iснавання знiклай цывiлiзацыi;

эпiчным творам, створаным або iстотна пераасэнсаваным i вiдазмененым народам Беларусi;

аўтарскiм творам мастацтва, створаным на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або пад уплывам беларускай гiсторыi, рэчаiснасцi, менталiтэту, асяроддзя цi iншых фактараў;

выдатным мастацкiм творам, шэдэўрам, створанымi i (або) прызнанымi за межамi Рэспублiкi Беларусь;

матэрыяльным аб'ектам або нематэрыяльным праяўленнем творчасцi чалавека, асаблiвасцямi ладу жыцця, характэрнымi толькi для культуры народа Беларусi;

дакументальнай фiксацыяй, сiмвалам або iншым праяўленнем цi абазначэннем з'яў, падзей або працэсаў, якiя звязаны з гiсторыяй Рэспублiкi Беларусь, яе асобных рэгiёнаў, радаводаў цi этнiчных груп або маюць мiжнароднае значэнне;

выдатным цi арыгiнальным вынiкам творчага або навукова-тэхнiчнага эксперыменту;

рэдкiм на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або выдатным дасягненнем iншага народа;

вынiкам або сведчаннем недаследаваных працэсаў;

пахаваннем славутага чалавека, брацкай магiлай воiнаў, змагароў, якiя загiнулi за якую-небудзь адзiную высакародную справу, i (або) ахвяр ваенных падзей, узброеных канфлiктаў, масавых рэпрэсiй;

традыцыйнай тапанiмiчнай назвай;

1.2. яны з'яўляюцца рэдкiм або выдатным узорам:

створанага чалавекам асяроддзя;

выкарыстання ў дзейнасцi чалавека прыродных фактараў i асаблiвасцей;

збудавання цi iншага твора, якiя маюць тыповыя ўласцiвасцi, характэрныя толькi для культуры народа Беларусi;

збудавання цi iншага твора, прадметаў быту або прадметаў iншага прызначэння пэўнага гiстарычнага перыяду, рэгiёна цi этнiчнай групы;

твора народнага мастацтва пэўнага гiстарычнага перыяду, рэгiёна цi этнiчнай групы;

вырашэння гаспадарчых, вытворчых, фартыфiкацыйных, арганiзацыйных i iншых пытанняў;

стылiстычнага напрамку або рэгiянальнай цi этнiчнай асаблiвасцi, выяўленых у любым вiдзе мастацтва;

1.3. яны непасрэдна звязаны з:

падзеямi або iдэямi i перакананнямi, якiя аказалi значны ўплыў на ход гiстарычнага, культурнага i (або) духоўнага развiцця чалавецтва i народа Беларусi;

жыццём i дзейнасцю выдатных асоб свету i Рэспублiкi Беларусь;

1.4. яны лiчацца:

звязанымi з народнымi паданнямi, легендамi, iншымi эпiчнымi творамi, народнымi абрадамi;

матэрыяльнымi аб'ектамi, якiя маюць выдатныя ўласцiвасцi;

1.5. яны аказалi (аказваюць) значны ўплыў на развiццё мастацтва, духоўнасць грамадства, светапогляд людзей у пэўны гiстарычны перыяд або на тэрыторыi асобнага рэгiёна цi этнiчнай групы;

1.6. яны змяшчаюць у сабе недаследаваны (не поўнасцю даследаваны) культурны пласт.

  1. Рашэнне аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць прынята толькi ў адносiнах да аўтэнтычнага цi рэстаўрыраванага ў адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй матэрыяльнага аб'екта. Пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомага матэрыяльнага аб'екта павiнна прайсцi не менш чым 40 гадоў i ён павiнен быць поўнасцю або не менш чым на 90 працэнтаў адноўлены ў адпаведнасцi з гiстарычнымi данымi на ранейшым месцы.

Артыкул 21. Вылучэнне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

  1. Матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, вылучаюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з:

1.1. матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя рэальна iснуюць, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi чалавека або прадстаўлены ў форме фiксаваных нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, iншых формах праяўлення адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей незалежна ад месца iх знаходжання;

1.2. матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, звесткi аб iснаваннi якiх да моманту iх выяўлення адсутнiчалi i ўласнiк якiх невядомы, адмовiўся ад права ўласнасцi на iх або страцiў права ўласнасцi на iх па iншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

1.3. матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека.

  1. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што выявiла матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, прадугледжаныя пунктам 1 гэтага артыкула, уносiць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у пiсьмовай форме прапанову аб наданнi выяўленым матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з абавязковым яе абгрунтаваннем, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 артыкула 19 гэтага Закона.

Артыкул 22. Разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

  1. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi паведамляе аб гэтым уласнiку (уладальнiку) матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган i арганiзуе квалiфiкаваны разгляд гэтай прапановы Навукова-метадычнай радай, уключаючы разгляд фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, для прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу.
  2. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, а таксама ўласнiк (уладальнiк) матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека з моманту атрымання паведамлення, прадугледжанага пунктам 1 гэтага артыкула, i да моманту прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу прымае меры па прыпыненню работ або iншай дзейнасцi, якiя могуць прывесцi да знiшчэння або пагрозы знiшчэння, страты або пагрозы страты, знiкнення або пагрозы знiкнення, прычынення шкоды або пагрозы яе прычынення, пагаршэння тэхнiчнага стану або пагрозы яго пагаршэння, а таксама да навукова не абгрунтаванага змянення цi пагаршэння ўмоў успрымання названых матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека.
  3. Матэрыяльныя аб'екты, вылучаныя для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi без катэгорыi.
  4. Навукова-метадычная рада на падставе квалiфiкаванага разгляду пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi матэрыяльнага аб'екта або фiксаванага нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека прымае рашэнне аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу. Пры гэтым у рашэннi аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваецца катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, да якой iх неабходна аднесцi.
  5. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека, якiя афiцыйна лiчацца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi ў iншых краiнах, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека.

Артыкул 23. Наданне матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пазбаўленне iх такога статусу.

  1. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прымае рашэнне аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека, па якiх Навукова-метадычнай радай прынята адпаведнае рашэнне аб неабходнасцi надання iм такога статусу.
  2. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, па якiх Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняты рашэннi аб наданнi iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.
  3. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў выпадку страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх знiшчэння, страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый пры немагчымасцi iх аднаўлення. Заключэнне аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей даецца Навукова-метадычнай радай.
  4. Пры неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач помнiкi археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Заключэнне аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii даецца Навукова-метадычнай радай.
  5. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, пазбаўленыя статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выключаюцца з Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 24. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

  1. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:

1.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (незалежна ад iх паходжання);

1.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб увасобленых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

1.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;

1.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Пры ўключэннi комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь у гэты спiс уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя ўваходзяць у склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i па сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях могуць лiчыцца асобнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
  2. Вядзенне Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 25. Улiковыя дакументы на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi

  1. На кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць запаўняецца ўлiковая картка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адзiнага ўзору i складаецца пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адзiнага ўзору.
  2. Ва ўлiковай картцы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi змяшчаюцца сцiслыя фактычныя звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (назва, вiд каштоўнасцi, яе месцазнаходжанне, дата ўзнiкнення, стваральнiк, уласнiк (уладальнiк), парадак выкарыстання, сучасны тэхнiчны стан, навуковы кiраўнiк), а таксама ўказваюцца звесткi аб наяўнасцi дакументацыi i праверках тэхнiчнага стану гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
  3. У пашпарце гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца поўныя навуковыя i фактычныя звесткi аб гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (апiсваюцца яе гiсторыя, сучасны тэхнiчны стан, указваецца яе месцазнаходжанне, змяшчаюцца ўлiковыя даныя, ацэнка яе гiстарычнага, навуковага, мастацкага, культурнага або iншага значэння, указваюцца элементы, якiя маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, звесткi аб уласнiку (уладальнiку), рэквiзiты ахоўнага абавязацельства (дата i нумар), звесткi аб зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, навукова-праектнай дакументацыi, яе выканаўцах, а таксама дадатковыя звесткi аб падзеях i асобах, звязаных з гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы, графiчны матэрыял).
  4. Пры атрыманнi новых звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ва ўлiковыя дакументы на яе ўносяцца адпаведныя дапаўненнi i (або) змяненнi.
  5. Ва ўлiковых дакументах на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi ўказваюцца iх катэгорыi са спасылкай на адпаведную пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  6. Формы i ўзоры ўлiковых дакументаў на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi i парадак iх запаўнення ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
  7. Складанне ўлiковых дакументаў на гiсторыка-культурную каштоўнасць, за выключэннем унясення ў iх дапаўненняў i (або) змяненняў, ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка.

Артыкул 26. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

  1. У мэтах захавання i сiстэматызацыi ўлiковых дакументаў на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, звестак аб адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, аб страчаных матэрыяльных аб'ектах i нематэрыяльных праяўленнях творчасцi чалавека, наяўнасць якiх дакументальна засведчана i якiя маглi б атрымаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў мэтах выканання работ па збору, сiстэматызацыi i захаванню навукова-даследчых, выдавецкiх i iншых матэрыялаў, што датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей, фармiруецца Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь.
  2. Фармiраванне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважанай iм арганiзацыяй за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на спецыяльныя сацыяльныя праграмы i мерапрыемствы ў галiне культуры, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
  3. У Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь могуць захоўвацца эталоны фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей па прапанове iх уласнiкаў.
  4. Парадак фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь i парадак азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў iм, устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Глава 6
ЗАХАВАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 27. Меры па захаванню гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i iншых мер, накiраваных на недапушчэнне знiшчэння або пагрозы знiшчэння, страты або пагрозы страты, знiкнення або пагрозы знiкнення, прычынення шкоды або пагрозы яе прычынення, пагаршэння тэхнiчнага стану або пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя i зон аховы нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей).
  2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых каштоўнасцей.

Артыкул 28. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнага асяроддзя i зон аховы) перамяшчэнне гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнага асяроддзя i зон аховы), прычыненне iм шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнага асяроддзя i зон аховы) забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамi 2 i 3 гэтага артыкула.
  2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дапускаецца ў выключных выпадках толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пры немагчымасцi яе захавання на месцы i наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гэтай каштоўнасцi з мэтай яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Немагчымасць захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы ўстанаўлiваецца Навукова-метадычнай радай.
  3. Стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнага асяроддзя i зон аховы) i прычынення ёй шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнага асяроддзя i зон аховы) дапускаюцца толькi па рашэнню Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iх неабходнасць выклiкана правядзеннем мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў.
  4. Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага асяроддзя, санiтарных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навукова-даследчых i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не дапускаюцца змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.
  5. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстанаўлiваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаецца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.

Ахоўныя дошкi адзiнай формы, якая зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца i захоўваюцца за кошт сродкаў уласнiкаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўстанаўлiвацца распазнавальны знак.

Артыкул 29. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх навакольнага асяроддзя ўстанаўлiваюцца наступныя зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей:

1.1. ахоўная зона;

1.2. зона рэгулявання забудовы;

1.3. зона аховы ландшафту;

1.4. зона аховы культурнага пласта.

  1. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх межы, склад i рэжымы ўтрымання i выкарыстання вызначаюцца праектам зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, зацверджаным Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнаму асяроддзю) i ўмовам iх утрымання i выкарыстання.

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаючы рэжымы ўтрымання i выкарыстання гэтых зон, распрацоўваецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для кожнай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  1. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.
  2. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца толькi ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы.

Артыкул 30. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:

1.1. знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння, страта або стварэнне пагрозы страты, знiкненне або стварэнне пагрозы знiкнення, прычыненне шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. разукамплектаванне комплексных рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, створаная за кошт уласнiка калекцыi.

Артыкул 31. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. Захаванне фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца шляхам выяўлення поўных, дакладных i якасных iх фiксацый, зацвярджэння iх у якасцi эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i захавання гэтых эталонаў.
  2. Для забеспячэння захавання фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння, страта або стварэнне пагрозы страты, знiкненне або стварэнне пагрозы знiкнення, прычыненне шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  3. Для забеспячэння захавання ўвасобленых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры для захавання i аднаўлення ўмоў iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам традыцый або народных промыслаў, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры народа Беларусi, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту, а таксама заахвочваюць (у тым лiку матэрыяльна) iх носьбiтаў у захаваннi, развiццi i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

Стварэнне перашкод iснаванню, развiццю i перадачы нашчадкам увасобленых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iстотнае змяненне ўмоў iх iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам забараняюцца.

Артыкул 32. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (iх навакольным асяроддзi i зонах аховы), а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi або эталоны фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджанне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца.
  2. Пры выяўленнi дзейнасцi юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якая стварае пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнаму асяроддзю i зонам аховы), Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абавязана ў трохдзённы тэрмiн з моманту выяўлення такой пагрозы выдаць юрыдычным i (або) фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, абавязковыя для выканання пiсьмовыя прадпiсаннi аб неабходнасцi змяненняў у iх дзейнасцi або аб поўнай яе забароне.
  3. Калi рух транспартных сродкаў, самаходных сельскагаспадарчых, мелiярацыйных i дарожна-будаўнiчых машын на дарогах, прылеглых да нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зон iх аховы, або дзейнасць камунiкацыйных лiнiй ствараюць пагрозу захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, у валоданнi якiх знаходзяцца дарогi, камунiкацыйныя лiнii, абавязаны па прадпiсанню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абмежаваць або поўнасцю спынiць рух транспартных сродкаў, самаходных сельскагаспадарчых, мелiярацыйных i дарожна-будаўнiчых машын на гэтых дарогах, абмежаваць або спынiць дзейнасць камунiкацыйных лiнiй.
  4. Калi юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, не маюць магчымасцi абмежаваць або спынiць дзейнасць, прадугледжаную пунктам 3 гэтага артыкула, яны павiнны ў парадку, устаноўленым артыкулам 48 гэтага Закона, выплачваць кампенсацыю за шкоду, што прычыняецца нерухомым матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы.
  5. Пры выяўленнi гаспадарчай або iншай дзейнасцi юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якая прыводзiць да забруджання паветранага цi воднага басейна i стварае пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, вiнаватыя юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, абавязаны па прадпiсанню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь абмежаваць гэту дзейнасць, а пры немагчымасцi яе абмежавання павiнны ў парадку, прадугледжаным артыкулам 48 гэтага Закона, выплачваць кампенсацыю за шкоду, што прычыняецца нерухомым матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы.
  6. Патрабаваннi прадпiсанняў аб неабходнасцi абмежавання дзейнасцi або аб поўнай яе забароне пры адсутнасцi пагрозы захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы могуць быць адменены Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або судом.
  7. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых вiдаў работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, ажыццяўляюцца наступныя мерапрыемствы: папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаваннi, пры неабходнасцi - iх перамяшчэнне, а таксама мерапрыемствы па забеспячэнню ўмоў, неабходных для захавання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне работ, прадугледжаных часткай першай гэтага пункта, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаванню i захаванню гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Артыкул 33. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змяненне гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пры ўмове навуковай абгрунтаванасцi гэтага змянення i з улiкам катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  2. Рашэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Навукова-метадычнай радай.

Артыкул 34. Змяненне эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. Змяненне эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыi "А" забараняецца.
  2. Змяненне эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыi "Б" дапускаецца ў выпадку:

2.1. выяўлення больш поўнай, дакладнай i якаснай фiксацыi гэтых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i (або) навуковых звестак аб iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях;

2.2. змянення самiх фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей пад уздзеяннем аб'ектыўных прычын.

  1. У выпадку, прадугледжаным падпунктам 2.1 пункта 2 гэтага артыкула, змяненне эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi праводзiцца па рашэнню Навукова-метадычнай рады, а ў выпадку, прадугледжаным падпунктам 2.2 пункта 2 гэтага артыкула, - па рашэнню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або ўпаўнаважанай iм арганiзацыi. Пры гэтым павiнна забяспечвацца перыядычная максiмальна магчымая фiксацыя графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi змянення адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Артыкул 35. Вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. Вываз за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца.
  2. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi ў межах мiжнароднага культурнага абмену i ў выпадку ўзброеных канфлiктаў.
  3. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  4. Рухомыя матэрыяльныя аб'екты, якiя адпавядаюць крытэрыям, прадугледжаным пунктам 1 артыкула 20 гэтага Закона, але не з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, могуць быць вывезены за межы Рэспублiкi Беларусь у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Глава 7
АДНАЎЛЕННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 36. Вiды навукова-даследчых i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. На матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца навукова-даследчыя i рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы (далей - работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, калi не ўстаноўлена iншае).
  2. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - навукова-даследчыя работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях), адносяцца:

2.1. археалагiчныя даследаваннi (разведка i раскопкi) - комплекс мерапрыемстваў па ўдакладненню i вывучэнню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку правядзенне нагляду пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ;

2.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па вывучэнню архiўных, бiблiяграфiчных i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. натурныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па высвятленню i ўдакладненню адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Да рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях), адносяцца:

3.1. аднаўленчыя работы - комплекс мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей - абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

3.2. дапаўненне - комплекс мерапрыемстваў па стварэнню дапаўненняў да гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку i па завяршэнню своечасова не рэалiзаваных аўтарскiх задум;

3.3. кансервацыя - комплекс мерапрыемстваў па часоваму або доўгатэрмiноваму забеспячэнню захаванасцi тэхнiчнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне;

3.4. прыстасаванне - комплекс мерапрыемстваў па адаптацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэб i асаблiвасцей тэхнiчнага ўтрымання;

3.5. рамонт - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей без унясення змяненняў у iх канструкцыйнае i (або) эстэтычнае вырашэнне;

3.6. раскрыццё - комплекс мерапрыемстваў па пазбаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысанiруючых напластаванняў;

3.7. рэгенерацыя - комплекс мерапрыемстваў па аднаўленню цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага вырашэння гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей);

3.8. рэканструкцыя - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану i функцыянальных асаблiвасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей з дапушчэннем частковых змяненняў iх канструкцыйных i неiстотных фiзiчных уласцiвасцей;

3.9. рэстаўрацыя - комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаванаму аднаўленню страчаных фрагментаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

Артыкул 37. Выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях

  1. Работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь выдаецца дазвол на правядзенне архiўна-бiблiяграфiчных даследаванняў.

  1. Дазвол на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай другой пункта 1 гэтага артыкула i часткай другой гэтага пункта, выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля ўзгаднення i зацвярджэння абгрунтаванай праграмы навукова-даследчых работ або навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Дазвол на правядзенне археалагiчных даследаванняў выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дакументацыя археалагiчных даследаванняў захоўваецца ў архiве Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi.

  1. Парадак выдачы дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
  2. Дазвол Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе заказчыка ад неабходнасцi афармлення дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 38. Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку работы па iх рамонту ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 гэтага Закона, могуць выконвацца на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi штодзённа або з iншай перыядычнасцю без атрымання дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 39. Асобы, якiя дапускаюцца да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за iх выкананнем, дапускаюцца асобы, якiя маюць пасведчанне на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага артыкулам 42 гэтага Закона.

Артыкул 40. Пасведчаннi на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях

  1. Пасведчаннi на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля разгляду заключэнняў аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на iх атрыманне.
  2. Заключэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаюцца бясплатна:

2.1. Навукова-метадычнай радай - на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем правядзення археалагiчных даследаванняў;

2.2. Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi - на права правядзення археалагiчных даследаванняў.

  1. Парадак выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 41. Навуковыя кiраўнiкi

  1. Пры выкананнi работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона, на кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць назначаецца навуковы кiраўнiк.
  2. Навуковы кiраўнiк ажыццяўляе кiраўнiцтва ходам работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку праводзiць аўтарскi нагляд за выкананнем гэтых работ, нясе персанальную адказнасць за захаванне адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама за навуковую абгрунтаванасць праектных рашэнняў i iх рэалiзацыю.
  3. Для выканання работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-даследчых устаноў на падставе адпаведнага заключэння Навукова-метадычнай рады.

Для выканання работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi "3" навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-даследчых устаноў.

  1. Замена навуковага кiраўнiка забараняецца, за выключэннем выпадкаў:

4.1. пiсьмовай адмовы навуковага кiраўнiка ад выканання сваiх абавязкаў i функцый;

4.2. невыканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый;

4.3. немагчымасцi выканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый з прычыны хваробы, выезду на пастаяннае месца жыхарства за межы Рэспублiкi Беларусь, пераходу на работу, выкананне якой не звязана з праектнай i рэстаўрацыйнай дзейнасцю;

4.4. iншых устаноўленых заключэннем Навукова-метадычнай рады выпадкаў, калi навуковы кiраўнiк не можа выконваць свае абавязкi i функцыi.

  1. Навуковы кiраўнiк у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь атрымлiвае плату за выкананне сваiх абавязкаў i функцый i кампенсацыю за звязаныя з гэтым выдаткi за кошт юрыдычнай або (i) фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, зацiкаўленай у выкананнi работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Артыкул 42. Асобы, якiя могуць быць дапушчаны да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi

Да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за iх выкананнем, могуць быць дапушчаны асобы, якiя не маюць пасведчання на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi, што дазваляе забяспечыць якаснае выкананне гэтых работ.

Артыкул 43. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях

  1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя выходзяць за межы патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
  2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, рэалiзацыя якой можа прывесцi да iстотнага змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2" цi да iх знiшчэння, страты цi знiкнення або да змянення ўмоў утрымання i выкарыстання эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, папярэдне разглядаецца на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якая не адобрана Навукова-метадычнай радай, узгадненню не падлягае.

Неабходнасць разгляду Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказанай у частцы першай гэтага пункта, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Выдаткi, звязаныя з разглядам Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкам навукова-праектнай дакументацыi.

  1. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павiнны перадаваць бязвыплатна ў Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь устаноўленыя Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь раздзелы гэтай навукова-праектнай дакументацыi, якiя датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  2. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
  3. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Глава 8
УТРЫМАННЕ I ВЫКАРЫСТАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 44. Ахоўныя абавязацельствы

  1. Для кожнай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або кожнага эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца iндывiдуальныя ўмовы iх утрымання i выкарыстання, устанаўлiваюцца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (уладальнiкаў) i (або) карыстальнiкаў, а таксама патрабаваннi па забеспячэнню iх захавання, у тым лiку ў выпадках надзвычайных сiтуацый цi ў перыяд узброеных канфлiктаў. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.
  2. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам або па яго даручэнню ўладальнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў тэрмiн, прадугледжаны пунктамi 2 i 3 артыкула 53 гэтага Закона.

Артыкул 45. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю, а таксама згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, iндывiдуальнымi ўмовамi iх утрымання i выкарыстання, вызначанымi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  2. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i iншых воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай такiмi воiнскiмi фармiраваннямi, забараняюцца.
  3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню гэтых каштоўнасцей (навакольнаму асяроддзю нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зонам iх аховы), а таксама ўчыненне якога-небудзь iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы), забараняюцца, за выключэннем неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.

Артыкул 46. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей (не ў адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю) вядзе да спагнання з iх карыстальнiкаў у парадку, прадугледжаным артыкулам 48 гэтага Закона, кампенсацыi за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы неадпаведным iх выкарыстаннем, i за абмежаванне ў сувязi з гэтым доступу грамадзян да гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
  2. Выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей па iх першапачатковаму прызначэнню не лiчыцца неадпаведным выкарыстаннем.

Артыкул 47. Прадпрымальнiцкая дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

  1. Прадпрымальнiцкая дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi шляхам стварэння дадатковых транспартных нагрузак, прыўнясення функцый, не характэрных для гэтай каштоўнасцi, стварэння дадатковых аб'ёмна-прасторавых збудаванняў, не ўласцiвых i не характэрных для гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не можа ажыццяўляцца без пагаднення, заключанага ў пiсьмовай форме з уласнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, i дазволу, атрыманага ў адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 33 гэтага Закона.
  2. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць у адпаведнасцi з пагадненнем, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, абавязаны штогод у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рабiць адлiчэннi ў фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва. Памеры такiх адлiчэнняў складаюць для юрыдычных i фiзiчных асоб Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, 5 працэнтаў, для замежных юрыдычных i фiзiчных асоб - 25 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў вынiку дзейнасцi, якая аказала непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Артыкул 48. Парадак выплаты кампенсацыi за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

  1. У выпадку, калi юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, не маюць магчымасцi абмежаваць або поўнасцю спынiць дзейнасць, прадугледжаную пунктамi 3 i 5 артыкула 32 i (або) абмежаваную артыкулам 44 гэтага Закона, або дапускаюць неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, прадугледжанае артыкулам 46 гэтага Закона, яны павiнны выплачваць у фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва кампенсацыю за шкоду, прычыненую гэтым гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Кампенсацыя выплачваецца ў памеры да 5 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў вынiку дзейнасцi, якая прычынiла шкоду гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Калi юрыдычныя i (або) фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, не ажыццяўляюць прадпрымальнiцкай дзейнасцi, звязанай з атрыманнем прыбытку, яны павiнны штомесяц выплачваць фiксаваную суму кампенсацыi ў фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
  2. Працэнт адлiчэнняў цi фiксаваная сума кампенсацыi за шкоду, прычыненую гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, i парадак iх выплаты ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Глава 9
ПРАВА ЎЛАСНАСЦI НА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

Артыкул 49. Прававое рэгуляванне пытанняў уласнасцi на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi

  1. Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права ўласнасцi на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вызначэнне права ўласнасцi на матэрыяльныя аб'екты або нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць i на момант iх выяўлення або надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ўтрымлiваюцца безгаспадарна, вызначаюцца гэтым Законам i грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
  2. Пры наданнi матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi права ўласнасцi на iх захоўваецца.

Артыкул 50. Суб'екты права ўласнасцi на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi

  1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.
  2. Асобныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць быць аднесены законам да аб'ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 51. Правы ўласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Правы ўласнiка калекцыi

  1. Уласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi апрача iншых правоў, якiя ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь належаць яму як уласнiку, мае права:

1.1. перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць на захоўванне дзяржаўным органам i ўстановам з вызначэннем умоў яе ўтрымання i выкарыстання;

1.2. карыстацца пераважным правам набыцця iншых састаўных частак гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якiя знаходзяцца ў агульнай уласнасцi;

1.3. на матэрыяльную дапамогу за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, для выканання работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў межах ахоўнага абавязацельства пры адсутнасцi ўласных сродкаў.

  1. Уласнiк калекцыi (яе часткi) мае права на бязвыплатнае атрыманне ад дзяржаўных музеяў, бiблiятэк i (або) архiваў, iншых дзяржаўных арганiзацый наступных паслуг:

2.1. вызначэнне iндывiдуальных умоў утрымання i выкарыстання калекцыi ў цэлым i (або) яе асобных прадметаў;

2.2. дапамога ў правядзеннi навуковай iнвентарызацыi i навуковай апрацоўкi прадметаў калекцыi;

2.3. захаванне ў дзяржаўных установах адпаведнага профiлю прадметаў калекцыi. Пры гэтым дзяржаўная ўстанова мае права на выкарыстанне для мэт навукi i экспанавання прадметаў калекцыi (яе часткi або асобнага прадмета), перададзеных ёй на захоўванне;

2.4. гарантыя бяспекi калекцыi i (або) яе асобных прадметаў у час экспанавання i (або) перавозкi.

  1. Па жаданню ўласнiка калекцыi (яе часткi або асобнага прадмета) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама дзяржаўныя музеi, бiблiятэкi i (або) архiвы, iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, прыцягнутыя да аказання паслуг, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула, абавязаны гарантаваць канфiдэнцыяльнасць звестак аб уласнiку калекцыi (яе часткi або асобнага прадмета).

Артыкул 52. Абмежаванне правоў уласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Уласнiку матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забараняецца:

знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i выкананне работ на гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона;

адчужаць або iншым чынам перадаваць права ўласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

вывозiць гiсторыка-культурную каштоўнасць за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне;

перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым воiнскiм фармiраванням.

Артыкул 53. Абавязкi ўласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

  1. Уласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi абавязаны ўзяць на сябе абавязкi па забеспячэнню iх захавання шляхам падпiсання ахоўных абавязацельстваў, складзеных па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку:

1.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.2. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь маюць права на яе вывучэнне;

1.3. прадастаўляць перыядычна або па дамоўленасцi з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь цi адпаведнымi ўстановамi культуры доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам на тэрмiн не менш чым шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;

1.4. паведамляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.5. захоўваць у цэласнасцi калекцыi i iншыя навукова абгрунтаваныя зборы рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

  1. Пры набыццi права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць або эталон фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi новы ўласнiк або па яго даручэнню ўладальнiк абавязаны на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы цягне за сабой прызнанне такой здзелкi нiчога не вартай.
  2. У выпадку надання матэрыяльнаму аб'екту статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўласнiк гэтага аб'екта або па яго даручэнню ўладальнiк абавязаны на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы можа прывесцi да прызнання названага аб'екта ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарна.

Артыкул 54. Правы фiзiчных асоб, якiя маюць непасрэдныя адносiны да ўзнiкнення (стварэння) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Калi матэрыяльны аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, па свайму паходжанню цi зместу звязаны з пэўнай фiзiчнай асобай або яе непасрэднымi продкамi (на працягу не больш чым двух пакаленняў), гэта фiзiчная асоба мае права абумовiць недаступнасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi для публiчнага агляду (iншага спосабу раскрыцця зместу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi) пры яе жыццi або на iншы тэрмiн, якi не перавышае гэтага часу.

Артыкул 55. Пераважнае права набыцця гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе састаўной часткi)

Пры продажы долi ў агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць астатнiя ўдзельнiкi долевай уласнасцi маюць пераважнае права набыцця гэтай долi па цане, за якую яна прадаецца. У выпадку iх адмовы або немагчымасцi набыць састаўную частку гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры яе продажы пераважнае права яе набыцця мае дзяржава.

Глава 10
ФIНАНСАВАННЕ АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

Артыкул 56. Фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны

Фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, уласнiкаў i (або) уладальнiкаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 57. Фiнансаванне некаторых мерапрыемстваў па прадухiленню пагрозы захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы

За кошт юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, зацiкаўленых у праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых вiдаў работ, якiя могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або зонам iх аховы, ажыццяўляюцца мерапрыемствы, прадугледжаныя часткай першай пункта 7 артыкула 32 гэтага Закона.

Артыкул 58. Фiнансаванне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях у межах ахоўных абавязацельстваў

Фiнансаванне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях у межах ахоўных абавязацельстваў ажыццяўляецца за кошт сродкаў уласнiкаў i (або) уладальнiкаў гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама сродкаў рэспублiканскага бюджэту ў выпадку, прадугледжаным падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 51 гэтага Закона, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Глава 11
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Статья 59 вступила в силу со дня официального опубликования.

Артыкул 59. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 60, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Статья 60 вступила в силу со дня официального опубликования (статья 59 данного документа).

Артыкул 60. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

прыняць меры па прывядзенню актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 61. Прызнанне некаторых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь страцiўшымi сiлу

У сувязi з прыняццем гэтага Закона прызнаць страцiўшымi сiлу:

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 504);

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 18, арт. 199);

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 1998 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 29-30, арт. 467);

пункт 8 артыкула 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2001 года "О признании утратившими силу законодательных актов и внесении изменений в некоторые законодательные акты Республики Беларусь по вопросам собственности" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 48, 2/759);

артыкул 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 24 лiпеня 2002 года "О внесении изменений и дополнения в некоторые законодательные акты Республики Беларусь в связи с реорганизацией системы республиканских органов государственного управления" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 87, 2/883);

Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 года "Аб увядзеннi ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 505).

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                                                                                 А.ЛУКАШЭНКА