Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

Падчас Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі і ў суседніх краінах дзейнічала больш за 300 лагераў смерці. Адзін з самых вядомых на сённяшні час – дзіцячы  лагер смерці “Саласпілс” – на тэрыторыі сучаснай Латвіі.  Вядома, што вязні гэтага лагера прымусова былі донарамі крыві для фашысцкіх захопнікаў. Пра жахі зняволення падрабязна распавяла былая вязніца канцлагера Марыя Валянцінаўна Зімніцкая, сустрэча з якой адбылася 6а мая ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя В.Віткі.

Што адчувае чалавек, калі яго раптам разам з усёй сям’ёй забіраюць з дому, кідаюць у вагон грузавога цягніка, тыдзень некуды вязуць і кормяць толькі снегам і лёдам? Ці існуе надзея на цуд, калі за вокнамі барака, у якім ты жывеш разам з іншымі незнаёмымі дзецьмі, ад стогнаў і подыху яшчэ жывых пахаваных уздымаецца зямля ў ямах? Адказы на гэтыя і іншыя страшныя пытанні пачулі падчас сустрэчы вучні сярэдняй школы № 3.

Вайна – гэта перш за ўсё смерць. І таму, напярэдадні Дня Перамогі, варта прыгадаць шматлікіх ахвяраў вайны і тое, які кошт яны заплацілі за мірнае неба над нашымі галовамі. Упэўненыя, словы Марыі Валянцінаўны былі пачутыя кожным з прысутных, пачутыя як вушамі, так і сэрцамі.