25 лютага жыхары і госці Маскоўскага раёна сталіцы ў парку імя М.Я.Паўлава разам развіталіся з Зімою. Тут традыцыйна адбылося народнае святкаванне Масленіцы.
Для кожнага, хто сёння завітаў на свята, былі створаны ўсе ўмовы, адпавядаючыя ўсім канонам Масленіцы: песні, гульні, бойкі гандаль, было дзе і падсілкавацца – арганізатары забяспечылі работу пунктаў грамадскага харчавання.
Цэнтрам святкавання стала сцэнічная пляцоўка парка, дзе разгарнулася канцэртная праграма. Рытм святу задавалі калектывы фальклорных тэатраў “Медуніца” і “Матуліна хата”, ансамблю “Ярыца”, арт-гуртоў «Багач» і “Валошкі”, якія забаўлялі публіку сваімі спевамі і народнымі танцамі. Святочны настрой імкліва быў падхоплены - карагоды і народныя гульні неўзабаве распаўсюдзіліся па ўсёй цэнтральнай пляцоўцы парка. Ладзіць святочную атмасферу і аргіанізноўваць гасцей дапамагалі аніматары ў народным убранні.
Самых маленькіх чакалі разнастайныя атракцыёны і цікавыя гульнёвыя праграмы. Сумаваць не прыйшлося. Спартыўныя конкурсы, перацягванне канату, падыманні гіры аб’ядналі аматараў здаровага ладу жыцця, сярод якіх было шмат моладзі. Не толькі сваю сілу, але і інтэлект прадэманстравалі ўдзельнікі свята пад час гульні ў шашкі.
Ну, і якая ж Масленіца без пачастункаў – адначасова і адпачыць і пачаставаць гарачыя смачныя бліны і іншыя стравы, асабліва беларускай нацыянальнай кухні, госці маглі ў зоне адпачынку.
Скончылася святочная праграма абрадам спальвання зімовага пудзіла. Адзначым, што на мінулым тыдні ў раёне таксама прайшоў шэраг шматлікіх мерапрыемстваў, якія былі прысвечаны народнаму святу “Масленіцы”.