Сёння Беларусь адзначыла Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Галоўныя ўрачыстасці разгарнуліся на плошчы Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба — і Маскоўскі раён стаў актыўным удзельнікам гэтых гістарычных падзей!
Дэлегацыя нашага раёна — прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў і моладзь — разам з усёй грамадскасцю прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях ушанавання дзяржаўных сімвалаў.
Удзельнікі мерапрыемства таксама пранеслі вялікі сцяг даўжынёй 500 метраў, шырынёй 9 метраў і вагой больш за 400 кг. У гэтым годзе шэсце зноў стала цэнтральнай часткай святочнай праграмы. Сцяг неслі вядомыя дзеячы культуры, спорту, СМІ, а ў галаве калоны ішоў разлік барабаншчыкаў-кадэтаў.
Мы разам пацвердзілі: сімвалы краіны — не проста атрыбуты, а жывое сэрца народа. Няхай беларускі сцяг развяваецца над мірным небам! Са святам!








