Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

Дзіцячая бібліятэка заўсёды была той установай, што выступае ў абарону духоўных каштоўнасцей чалавецтва. Сярод усiх іншых каштоўнасць чалавечага жыцця – безумоўная. У падцверджанне гэтага на працягу бягучага тыдня ў дзіцячай бібліятэцы адбыўся шэраг лекцый-сустрэч аб шкодзе абортаў пад агульнай назвай “З чаго пачынаецца чалавек”. Дзеля таго, каб абмеркаваць спецыфічныя бакі праблемы абортаў лекцыі праводзіліся для вучняў і вучаніц старэйшых класаў СШ № 105 паасобку.

Лектар-кансультант Ігар Міхайлавіч Якімаў каардынуе праграмы для моладзі “Урокі жыцця” і добра знаёмы з сумнымі прыкладамі таго, як перарваная цяжарнасць губіць лёсы не толькі ненароджаных немаўлят, але і іх бацькоў. Лекцыя, якая насамрэч больш падобная да гутаркі роўных, вельмі ўражвае і не пакідае абыякавых, бо прыклады з жыцця, якія распавядаюцца простымі словамі, аказваюць значна большы ўплыў, чым добра знаёмыя пафасныя словы, што ўжо даўно надакучылі.

Усiх, каго зацікавіла такая форма размовы,  бiблiятэка запрашае на лекцыі, што будуць адбывацца на працягу ўсяго года.