Хочаце стаць знакамітымі, але яшчэ не ведаеце, што для гэтага трэба зрабіць? Любіце прымаць удзел у конкурсах, але даўно не чулі пра нешта новае і з добрымі прызамі? Тады вам абавязкова трэба пагартаць новы нумар часопіса "Вясёлка" - там вы знойдзеце адказы на ўсе пытанні!
А вось у дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі кожны новы нумар "Вясёлкі" па традыцыі абавязкова аглядаецца з удзелам лялечнага тэатра "Пацешка". У панядзелак 14-га ліпеня надышла чарга шостага нумара!
Чытачы бібліятэкі са школ №80 і №105 пабачылі прэм'еру спектакля паводле казкі "Як звяры ў кіно хадзілі", пачулі вершы сваіх аднагодкаў і даведаліся пра новыя конкурсы ад рэдакцыі часопіса "Вясёлка" і яе сяброў. Пасля такой прэзентацыі рукі так і цягнуцца самі да часопіса!