28 ліпеня свет адзначае 100-годдзе з пачатку Першай сусветнай вайны.
Гістарычных крыніц, дакументальных і матэрыяльных, перыяду Першай сусветнай захавалася мала. У гэтым сэнсе каштоўнай крыніцай ведаў пра вайну з'яўляецца мастацкая літаратура, і асабліва творы, якія выйшлі з-пад пяра пісьменнікаў-франтавікоў. Менавіта ў іх творах па свежых слядах зафіксаваныя падзеі Першай сусветнай. Дзіцячая бібляітэка № 6 імя Васіля Віткі прапануе сваім чытачам кніжную выставу "Пісьменнікі-франтавікі Першай сусветнай вайны". На ёй можна пазнаёміцца з творамі як замежных, так і беларускіх пісьменнікаў.
Выстава дзейнічае да 11-га жніўня.