Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

8 верасня бягучага года спецыяльна для ўрачыстага адкрыцця Тыдня ў бібліятэку завітаў знакаміты пісьменнік, рэдактар часопісаў "Вясёлка" і "Буся" Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.

Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі прыгадвалі пра тое, як і калі распачалося святкаванне дня беларускага пісьменства, распавядалі пра мерапрыемствы, што адбываюцца ў дзень святкавання, а таксама пра адметнасці Заслаўя – сталіцы беларускага пісьменства ў гэтым годзе.

Уладзімір Сцяпанавіч распавёў пра свае самыя цікавыя творы, пра свае дзіцячыя ўспаміны і пра тых людзей, якія натхнялі яго на творчасць. Напрыканцы сустрэчы гучалі заклікі развіваць уласныя таленты, каб стаць тым, кім хочацца. Бо, вядома, кожны чалавек таленавіты.

Асабіста ж для супрацоўнікаў дзіцячай бібліятэкі № 6 імя Васіля Віткі тыдзень распачаўся з вельмі прыемай навіны – падчас сустрэчы калектыў бібліятэкі быў узнагароджаны Падзякай за працу з чытачамі часопісаў “Вясёлка” і “Буся”.

Чакаем вас на працягу Тыдня ў дзіцячай бібліятэцы № 6! Спяшаемся запэўніць, што вас чакае шмат цікавага!