Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

У межах літаратурнага клуба “Шчырасць” сталі традыцыйнымі сустрэчы са шматлікімі дзеячамі літаратуры і мастацтва.

Адна з такіх сустрэч, паэтычна-музычная імпрэза пад назвай «Зноў восень закружыла карусель мелодый”, адбылася ў літаратурным клубе “Шчырасць” пры публічнай бібліятэцы №22 19 кастрычніка. Сярод гасцей – сябры творчай суполкі, курсанты ваенна-тэхнічнай кафедры БДТУ, навучэнцы і выкладчыкі  - тэхналагічнага  каледжу і  прафесійнага ліцэя  №7 будаўніцтва. Такой цудоўнай парой, калі яшчэ так ярка зіхаціць сонейка, а рознакаляровае  лісце кружыць у паветры ў зале панаваў рамантычны і святочны настрой. І гэта нездарма, таму, што ўсе ведалі, іх чакае незвычайная сустрэча.

На свята да ”Шчырасці” завіталі ансамбль народнай песні і музыкі “Менскі гармонік”, а таксама артыстка эстрады Вольга Багушыньска. Першым узяў слова  кіраўнік літаратурнага клуба,  пісьменнік, старшыня сталічнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. Ён прадставіў славуты  калектыў “Менскага гармоніка” і яго мастацкага кіраўніка, кампазітара, музыканта, паэта і педагога Івана Раманчука.  Кіраўнік літаратурнага клуба выказаў добрыя словы ў адрас калектыву ансамбля, які актыўна супрацоўнічае з Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, часта бярэ ўдзел  у яго творчых мерапрыемствах. Міхась Пазнякоў расказаў аб даўнім і добрым сяброўстве з Іванам Раманчуком, якое дапамагае ствараць прыгожыя і цікавыя песні, таму, што паэзія і музыка заўсёды ходзяць разам. І вось галоўныя героі сустрэчы на імправізаванай сцэне. “Менскі гармонік” выконваў песні на словы Рыгора Барадуліна, Янкі Купалы, Петруся Броўкі, Міхася Пазнякова, Івана Раманчука.

Адметна, што ўся цудоўная музыка напісана кіраўніком ансамбля, а яго аўтарскія песні сталі народнымі, іх выконваюць на канцэртах іншыя калектывы.

Імпрэза была напоўнена і вершамі. Вялікую зацікаўленасць у слухачоў мела выступленне Міхася Пазнякова з вершамі : “Святое правіла”, “Да матулі..”, “ Бацькоўская хата”, “ У Заброддзі” і інш. Як прызнаўся сам паэт, усё самае лепшае у жыцці ён атрымаў менавіта ў сваёй роднай  вёсцы, у гэтым маляўнічым куточку свайго маленства… Міхась Паўлавіч прэзентаваў і падарыў бібліятэцы сваю новую кнігу прозы  “И нет ничего дороже..”.

Падчас вечарыны узяла слова артыстка эстрады Вольга Багушыньска, якая па-майстэрску прадставіла некаторыя творы Міхася Пазнякова: “Матуля”, “Тварыце, людзі, на зямлі дабро”.  Выкладчык МДПЛ №7 будаўніцтва Тамара Зайцава выказала шчырыя словы падзякі усім паважаным гасцям і адзначыла, што такія святы вельмі карысныя і неабходныя, асабліва для моладзі, таму што выхоўваюць пачуццё гонару за сваю Радзіму, любоў да роднай мовы, дзівоснага скарба нашых продкаў, якая цудоўнай музыкай гучыць.

Напрыканцы імпрэзы славуты калектыў выканаў сваю “візітоўную картку” – песню Івана Раманчука “Менскі гармонік”, а жадаючыя  прысутныя  мелі магчымасць закружыцца у танцы пад “Восеньскі вальс”.