У чарговы раз бібліятэка імя В.Віткі расчыніла дзверы для сваіх самых маленькіх чытачоў.
Буся – галоўны герой часопіса для дашкольнікаў. Антонік і дзяўчынка Васілінка прымалі гасцей з дзіцячага садка №77 на тэатралізаваную імпрэзу чарговага, 5-га нумара часопіса “БУСЯ”.
Дзеткі пазнаёміліся з творамі А.Масла, У.Ліпскага, гульнямі і загадкамі, размешчанымі ў апошнім нумары, паўтарылі “Бусеў слоўнік”, адказалі на пытанні вядучай.
А мультфільм “Піліпка-сынок” на беларускай мове выклікаў хвалю чудоўных эмоцый.
Выдатна, калі дзеці чуюць родную мову ў сям’і, ў школе і ў любімай бібліятэцы.