Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

“Ці ёсць у вас супергерой?”  - з такім пытаннем звярнулася кіраўнік тэатра “Лямцавая батлейка” Вераніка Фаміна да ўдзельнікаў сустрэчы, вучняў 3-х класаў 60-й сталічнай школы.

У кожнага з прысутных, безумоўна, быў свой любімы супергерой: супермама, супербабуля, чалавек–павук, Бэтман і інш.

“А ці можа быць супергероем кніга?” – ізноў звярнулася спадарыня Вераніка да ўдзельнікаў імпрэзы. Некалькі чалавек адразу адказалі станоўча, а потым  пагадзіліся амаль усе. І сапраўды, хіба кніга не можа быць супергероем?

19 красавіка ў бібліятэцы імя В.Віткі адбылася прэзентацыя кнігі шведскай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм “Суперкніга пра Біла з Болаю” на беларускай мове.

Кнігу прэзентавалі ў тэатры “Лямцавая батлейка” Вераніка Фаміна разам з акторкай Юліяй Хальковай-Гармазой. Прыйшла на сустрэчу і перакладчык кнігі Надзея Кандрусевіч, галоўны рэдактар выдавецтва “KOSKA”, якое будзе выдаваць кнігі толькі шведскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову.

Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з новымі героямі-лялькамі – Білам і Болай – героямі кнігі Гунілы Бэргстрэм “Сперкніга пра Біла з Болаю”.

У звычайнай сям’і нараджаецца асаблівае дзіця. Радасць гэта ці гора? – праследжваецца пытанне аўтара. І наогул, наша жыццё і ўсё, што ў ім адбываецца  - гэта неспадзяванка ды найвялікшы цуд?

“Паміж вас жыве незвычайны чалавек і як аднесціся да яго? Прайсці міма, не заўважыць, або працягнуць руку дапамогі?  - такое пытанне  кіраўніка тэатра было наступным. “Абавязкова памагчы” – адназначна адказалі вучні 3-х класаў 60-й школы.

Хочацца адзначыць цікавую падачу матэрыяла, прафесійную ігру актораў. Гэта тое, што трэба сёння дзецям, каб данесці нейкую ідэю.