Рус Бел En

Администрация Московского района г.Минска

220036, г.Минск, пр. Дзержинского 10.

Тел. (+375 17) 260-63-96,

факс +375 17 368-14-07

admmos@minsk.gov.by

не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Реализовать данную возможность можно только посредством государственной единой (интегрированной) республиканской информационной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц обращения.бел.
ВНИМАНИЕ
перед подачей электронного обращения по вопросам защиты прав потребителей через обращения.бел просим рассмотреть возможность предварительно обратиться в отдел торговли и услуг администрации по телефонам: +375 17 368-80-49, +375 17 258-30-82, +375 17 263-97-69

25 лютага жыхары і госці Маскоўскага раёна сталіцы ў парку імя М.Я.Паўлава разам развіталіся з Зімою. Тут традыцыйна адбылося народнае святкаванне Масленіцы.

Для кожнага, хто сёння завітаў на свята, былі створаны ўсе ўмовы, адпавядаючыя ўсім канонам Масленіцы: песні, гульні, бойкі гандаль, было дзе і падсілкавацца – арганізатары забяспечылі работу пунктаў грамадскага харчавання.

Цэнтрам святкавання стала сцэнічная пляцоўка парка, дзе разгарнулася канцэртная праграма. Рытм святу задавалі калектывы фальклорных тэатраў “Медуніца” і “Матуліна хата”, ансамблю “Ярыца”, арт-гуртоў «Багач» і “Валошкі”, якія забаўлялі публіку сваімі спевамі і народнымі танцамі. Святочны настрой імкліва быў падхоплены  - карагоды і народныя гульні неўзабаве распаўсюдзіліся па ўсёй цэнтральнай пляцоўцы парка. Ладзіць святочную атмасферу і аргіанізноўваць гасцей дапамагалі аніматары ў народным убранні.

Самых маленькіх чакалі разнастайныя атракцыёны і цікавыя гульнёвыя праграмы. Сумаваць не прыйшлося. Спартыўныя конкурсы, перацягванне канату, падыманні гіры аб’ядналі аматараў здаровага ладу жыцця, сярод якіх было шмат моладзі. Не толькі сваю сілу, але і інтэлект прадэманстравалі ўдзельнікі свята пад час гульні ў шашкі.

Ну, і якая ж Масленіца без пачастункаў – адначасова і адпачыць і пачаставаць гарачыя смачныя бліны і іншыя стравы, асабліва беларускай нацыянальнай кухні, госці маглі ў зоне адпачынку.

Скончылася святочная праграма абрадам спальвання зімовага пудзіла. Адзначым, што на мінулым тыдні ў раёне таксама прайшоў шэраг шматлікіх мерапрыемстваў, якія былі прысвечаны народнаму святу “Масленіцы”.